Галоўныя вынікі G20: мытная вайна і здабыча нафты на паўзе


На сёлетнім саміце G20 у Буэнас-Айрэсе (Аргентына) абмяркоўвалася магчымая рэформа WTO (Сусветнай гандлёвай арганізацыі), праблема бежанцаў і клімату. Сусветныя лідары абмежаваліся дэкларатыўнымі заявамі па ўсіх гэтых тэмах. Саміт нельга назваць рэвалюцыйным і галоўныя рашэнні G20 прымаліся ў двухбаковым фармаце.

Расея і Саудаўская Аравія дамовіліся аб скарачэнні здабычы нафты

Паводле прэзідэнта Расеі, ён дамовіўся з прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам бен Салманам працягнуць дзеянне пагаднення аб зніжэнні здабычы нафты. Пагадненне ад 2017 года прадугледжвае скарачэнне здабычы нафты краінамі OPEC на 1,2 млн барэляў у дзень, а краінамі, якія не ўваходзяць у OPEC, на 558 тыс.

ЗША і Кітай паставілі на паўзу мытную вайну

Пра гэта Дональд Трамп і кіраўнік КНР Сі Цзіньпін дамовіліся падчас двухбаковых перамоваў.

«Прэзідэнт Трамп пагадзіўся, што пакіне мыты на тавары коштам $ 200 млрд на ўзроўні 10 % і не будзе з 1 студзеня 2019 года павышаць іх да 25 %», – гаворыцца ў паведамленні Белага дому.

Апошнія месяцы ЗША і Кітай знаходзяцца ў стане эканамічнага канфлікту. Трамп падпісаў некалькі ўказаў аб увядзенні мытаў на імпарт кітайскіх тавараў. Кітай адказаў тым жа.

Hавiны
Пуцін і Трамп не павіталіся на саміце G20. Вясёлая гіфка
2018.11.30 20:10

Керчанскі крызіс

Прэзідэнт Расеі патлумачыў прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону і канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель сваю пазіцыю па Керчанскаму крызісу. Кіраўнік Расеі заявіў, што лёс украінскіх маракоў, захопленых у палон, будзе вырашаць суд. Паводле Пуціна, украінцы парушылі дзяржаўную мяжу Расеі.

Hавiны
Марская блакада, мінус USD 200 млн у год і дэфолт Украіны
2018.12.01 11:05

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў