Больш за 80 чалавек арыштавалі на пратэстах у Парыжы. Фота з вуліц


Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum

Супраць тых, хто сабраўся ў цэнтры Парыжа на чарговы пратэст супраць падвышэння коштаў, паліцыя ўжыла слезацечны газ, шумавыя гранаты і вадамёты. Паводле Reuters, паліцыя затрымала 81 чалавека.

У суботу ў Парыжы прайшла трэцяя па ліку акцыя супраць падвышэння коштаў.

1 снежня 2018 года. Пратэст у раёне Елісейскіх палёў. Частка дэманстрантаў білася з паліцыяй. Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum

Яшчэ да афіцыйнага пачатку дэманстрацыі ўдзельнікі акцыі ў масках і каптурах паспрабавалі прыбраць барыкады, якія блакавалі праход да сусветна вядомай вуліцы Елісейскія палі ў цэнтры гораду.

Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum

Пратэсты «жоўтых камізэлек» супраць падвышэння коштаў – перадусім на паліва – з удзелам сотняў тысячаў чалавек адбываюцца па ўсёй Францыі з сярэдзіны лістападу па выходных.

Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum
Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum
Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum
Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum
Фота – PHOTOPQR/LE PARISIEN/Reuters/Forum

Падчас акцыяў пратэстоўцы перакрывалі дарогі і спальвалі аўты. За час пратэстаў загінулі два чалавекі, сотні атрымалі траўмы.

ДД

Стужка навінаў