«Цвет настроения красный – 112 номер безопасный». МНС зрабілі кавер на Кіркорава


Сталічныя ратавальнікі пры дапамозе Дзядзі Вані знялі кавер на песню Філіпа Кіркорава і Ягора Крыда «Колер настрою чорны».

У здымках удзел узялі працаўнікі МНС і чальцы іхных сем’яў.

«В руках огнетушитель, хоть я не против любых систем для спасения людей», – спявае ратаўнік з Дзядзем Ванем.

Нумар 112 зʼявіўся ў Беларусі ў дадатак да нумару 101 у 2014-ым годзе і выкарыстоўваецца практычна амаль ува ўсёй Еўропе.

«У сувязі з блізкімі II Еўрапейскімі Гульнямі кліп будзе яшчэ і добрым спосабам нагадаць, куды звяртацца, «калі нешта пойдзе не так»», – паведамляе старонка МНС.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў