Кожная дзея пры выпякання каравая мае сваё значэнне. А з ягонага выгляду можна меркаваць, які лёс спаткае маладых. Дзеля гэтага даўней каравайніцы стараліся, каб бохан быў роўны, гладкі і без трэшчынаў. Катэгарычна нельга было дзяліць цеста, разразаць каравай або адломваць кавалак. Падчас вяселля яго трымалі ў каморы, каб ніхто не надумаўся да належнай пары ім паласавацца. Лічылася, што праз гэта ў наважэнцаў можа не скласціся супольнае жыццё. Выносілі каравай да гасцей толькі пад канец урачыстасці.
Адмысловы святочны хлеб спажывалі на вяселлі яшчэ ў Старажытным Егіпце. У Беларусі гэты прадаўні звычай захаваўся дасюль, праўда, штораз менш людзей памятае пра яго.
Як пякуць каравай на беларускім Палессі і якія архаічныя дзеі пры гэтым адбываюцца – глядзіце ў новым выданні праграмы «Вяскоўцы».
Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.