Асістэнтка рэжысёра «Belarus Free Theatre» Святлана Сугака разам з сяброўкамі расцалавала менскі помнік гарадавому. Цалаванне з помнікам мянчанка транслявала ў «Facebook’у».
Міліцыянт, які нёс службу побач з помнікам, паведаміў дзеўчынам, што «цалаваць помнік нельга, што ў гэтым добрага?»
«Людзям тут таксама нельга цалавацца», – запыталася Святлана Сугака ў міліцыянта. – «Ну, блііін!», – шматзначна адказаў праваахоўнік.
Раней Belsat.eu паведамляў, што міліцыя склала пратакол і змусіла выбачацца на відэа маладзёна, які даў аплявуху помніку царскага паліцэйскага.
ЮВ, belsat.eu