ЗША павялічаць свой ядравы арсенал, каб аказваць ціск на Расею і Кітай


Пра гэта 22 кастрычніка заявіў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, паведамляе bbc.com.

Амерыканскі лідар яшчэ раз нагадаў, што Расея парушае (Масква зняпраўджвае гэтыя абвінавачанні) Дамову аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД), а ЗША маюць намер у сувязі з гэтым выйсці з пагаднення. Паводле Трампа, да гэтай дамовы мае далучыцца і Кітай.

«Пакуль яны не апрытомнеюць, мы будзем нарошчваць ядравыя ўзбраенні», – заявіў Трамп.

21 кастрычніка Трамп заявіў, што краіна выходзіць з дамовы ДРСМД і паабяцаў «развіваць узбраенні да таго часу, пакуль Расея і Кітай не пагодзяцца на новую здзелку».

Меркаванні
У нас з’явіўся шанец адправіцца ў рай!
2018.10.22 10:02

ДРСМД забараняе мець балістычныя ракеты наземнага базавання і крылатыя ракеты з далёкасцю дзеяння ад 500 да 5500 кіламетраў. Дакумент быў падпісаны ў 1987 годзе прэзідэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым і прэзідэнтам ЗША Рональдам Рэйганам.

Аб’ектыў
Расея нас абароніць у вайне. Ад каго?
2018.10.22 21:44

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў