Дэбаты на «Белсаце»: Таццяна Караткевіч пра ворагаў, саюзнікаў і сексуальныя меншасці


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/I9pb1FY5cmg”][vc_column_text]«Белсат» працягвае серыю дыскусіяў, прысвечаных прэзідэнцкім выбарам-2015 у Беларусі.

Незалежны тэлеканал запрасіў у студыю ўсіх кандыдатаў на прэзідэнцтва Беларусі, але на запрашэнне «Белсату» адказала згодай толькі адна асоба – Таццяна Караткевіч.

Пытанні кандыдатцы на прэзідэнцтва ў студыі «Белсат» задавалі прадстаўнікі самых розных палітычных партыяў, грамадскіх арганізацыяй, рухаў і аб’яднанняў.

Павел Станеўскі з партыі «Справядлівы свет» запытаў Таццяну Караткевіч, каго з палітычных партый ці рухаў яна лічыць сваймі саюзнікамі, а каго – праціўнікамі?

«Я не бачу сёння ворагаў унутры апазіцыі, – адказала кандыдатка. – Я – сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. Ёсць рашэнне прэзідыума гэтай партыі падтрымаць стратэгію «Народнага рэферэндуму» і ў ёй ёсць вылучэнне Таццяны Караткевіч. У мяне ў саюзніках мая арганізацыя, у якой я актыўна працую – гэта «Гавары праўду». У мяне ў саюзніках сёння «Рух за Свабоду», які бярэ на сябе частку працы, звязанай з ідэяй «Народнага рэферэндуму» як грамадзянскага праекту. Ведаю, што ў Горадні ёсць актывісты з іншых партыяў, якія дапамагалі збіраць подпісы за мяне і ўдзельнічаюць у агітацыі».

Спадарыня Караткевіч заўважыла, што ейныя прыхільнікі – гэта таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці», якія яе падтрымліваюць.

«Праціўнікі? У мяне няма сёння праціўнікаў, – заўважыла кандыдатка на прэзідэнцтва. – У мяне ёсць сёння галоўная задача, для якіх я не шукаю праціўнікаў».

Паводле Таццяны Караткевіч, найважнейшае для яе, каб ейная цяперашняя праграма «мірных пераменаў», якую ў 2016 годзе будуць прадстаўляць кандыдаты ў парламент ад дэмакратычнай супольнасці, дамаглася як мага большага падтрымання.

Былы палітвязень Яўген Васьковіч, які прадстаўляў газету «Бабруйскі кур’ер», задаў пытанне пра стаўленне кандыдаткі да сексуальных меншасцяў? Яўгена цікавіла, ці гатовая Таццяна Караткевіч, калі яе выберуць прэзідэнтам, даць прадстаўнікам ЛГБТ-супольнасці поўны спектр дэмакратычных правоў і свабодаў.

«Я лічу, што гэтае пытанне не самае галоўнае для краіны і большасці людзей», – заўважыла кандыдатка. На ейную думку, гэтае пытанне павінен вырашаць не адзін чалавек – прэзідэнт.

«Я спадзяюся, мы выберам новага прэзідэнта, новы парламент – хай гэта будзе прадстаўнічы парламент, у якім могуць дыскутавацца гэтыя тэмы і праблемы. Але мне падаецца, на сёння грамадства да гэтага не гатовае», – адзначыла Таццяна Караткевіч.

Больш – глядзіце ў відэаматэрыяле.

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 1. Якім чынам сёлетнія выбары зменяць нашае жыццё?

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч. 2. Эканоміка

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.3. Беларусь і знешнепалітычная сітуацыя ў рэгіёне

Перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» Ч.4. Дзмітрыеў: На акцыю супраць расейская авіябазы Караткевіч ніхто не запрасіў, але мы далучымся

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў