Больш за Br 7 млн штрафу за відэасюжэт «Пагоня як сімвал незалежнасці чалавека»


Суд пакараў журналіста-фрылансера з Гомля за відэасюжэт на «Белсаце».

Суддзя Калінкавіцкага раённага суда Людміла Савасцянава прызнала гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым у парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП і пакарала яго адміністрацыйным штрафам у памеры 35 базавых велічынь (7 мільёнаў 350 тысяч рублёў).

Разгляд справы адбыўся 14 студзеня. Журналіст на слуханнях не прысутнічаў і атрымаў судовую пастанову па пошце 18 студзеня.[/vc_column_text][vc_single_image image=”89727″ img_size=”large”][vc_single_image image=”89731″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле дакументу, «20 лістапада 2015 года Кастусь Жукоўскі, знаходзячыся ў двары жылога дома №8 па вуліцы 60 год БССР у г. Калінкавічы, не маючы акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь у якасці журналіста замежных СМІ,.. праводзіў інтэрвʼюіраванне грамадзянаў, у выніку чаго незаконна вырабіў прадукцыю сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта, відэасюжэт пад назвай «Пагоня як сімвал незалежнасці чалавека» (сапраўдная назва сюжэту: «Пагоня цяпер – сімвал незалежнасці асобы, а не дзяржавы» – заўв. belsat.eu), які 24 лістапада 2015 года быў паказаны ў эфіры (быў паказаны ў эфіры 23 лістапада – заўв. belsat.eu) спадарожнікавага тэлеканалу Рэспублікі Польшча «Белсат» у праграме «Аб’ектыў».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=t5Up9uT07vo”][vc_column_text]13 студзеня суд Гомельскага раёну аштрафаваў за супрацу з «Белсатам» незалежную журналістку Ларысу Шчыракову. У канцы снежня 2015 – студзені 2016 на гомельскіх журналістаў склалі пяць пратаколаў паводле арт. 22. 9 КаАП, з якіх тры – на Кастуся Жукоўскага.

ЮВ, belsat.eu, паводле baj.by

Стужка навінаў