Тайланд плануе легалізаваць аднаполыя шлюбы. У 2019-м гэта зробіць і Тайвань


Тайланд можа стаць першай азіяцкай краінай, дзе людзі аднаго полу змогуць узяць шлюб, паведамляе выданне «Nikkei Asian Review». Адпаведны законапраект будзе падрыхтаваны да канца года.

У 2015 годзе ў Тайландзе пачаў дзеяць закон, які забараняе дыскрымінацыю прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Парушэнне гэтага закону караецца штрафам або турэмным тэрмінам.

Паводле выдання, новы закон не прадугледжвае дазвол на ўсынаўленне дзяцей. Калі закон уступіць у сілу, краіна апярэдзіць Тайвань і стане першай у Азіі, якая дазволіла гей-шлюбы.

У траўні 2017 года Тайваньскі канстытуцыйны суд пастанавіў, што аднаполыя пары маюць права ўступаць у шлюб. Згодна з рашэннем да траўня 2019 года тайваньскія ўлады маюць прыняць закон, які дазволіць узаконіць адносіны дзвюх жанчын або двух мужчын.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў