Халява лавіся: паслугі, якія можна атрымаць бясплатна




Вікторыя бясплатна бярэ ўдзел у фотасесіях, робіць прычоскі, фарбуе валасы і робіць манікюр ды шугарынг. У сацсетках ёсць цэлыя групы, дзе штодня прапаноўваюць такія бясплатныя паслугі.

Бясплатныя мадэлі патрэбныя як майстрам-пачаткоўцам для партфоліа, гэтак і навучальным цэнтрам. Майстры тут працуюць марудна, але ўсё перакрывае значны плюс – ашчаджэнне. Звычайна жанчыны за прыгожыя пазногці плоцяць каля 60 рублёў. Вікторыя аддала 5. Асвятленне валасоў абышлося коштам фарбы, якую дзяўчына сама набыла.

Трапіць у вучэбны цэнтр – самы бяспечны і танны варыянт. У цэнтрах за пачаткоўцамі сочыць прафесійны майстар, таму можна не турбавацца, што вас абы-як пастрыгуць ці пафарбуюць. Аднак варта памятаць, што кожны навучэнец мае права на памылку. Таму скаргі на якасць бясплатных паслугаў у вас не прымуць.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Сям’я атрымала кватэру пасля здымкаў на «Белсаце»
  • Як дзяржава планамерна знішчае прыватны бізнес
  • Ці траціце вы 12 рублёў штодня?

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».