Са спазненнем на год Менск усё ж атрымаў чарговы транш крэдыту ад Еўразійскага банку


Еўразійскі банк развіцця пералічыў Беларусі шосты транш крэдыту ў памеры 200 млн долараў ЗША. З улікам папярэдніх траншаў, Менск атрымаў 1,8 мільярдаў долараў ЗША з агульнай сумы крэдыту ў памеры 2 мільярды долараў.

Крэдыт ад Еўразійскага банку з’яўляецца праграмаю падтрымання рэформаў у нашай краіне. Таму сродкі пералічваюцца пры выкананні пэўных умоваў. Але Беларусь з 25 патрабаванняў не выканала 5 асноўных паказнікаў. У прыватнасці нерэалізаванымі засталіся захады падтрымання развіцця малога і сярэдняга бізнесу.

Нягледзячы на гэта, Еўразійскі фонд стабілізацыі пайшоў на саступкі Беларусі, паколькі Менск усё ж прыняў некаторыя заканадаўчыя акты, якія скарачаюць ціск на бізнес. Апрача таго, рада Фонду ацаніла некаторыя нарматыўна-заканадаўчыя акты Нацбанку Беларусі як станоўчыя крокі, скіраваныя на спыненне праблемнага крэдытавання і пагаршэнне вонкавагандлёвага сальда.

Размова
Беларусы набралі крэдытаў на рэкордную суму. Бяднеем ці багацеем?
2018.02.06 21:37

Шосты транш крэдыту Менск атрымаў са спазненнем на амаль цэлы год. Сродкі паступілі ў Беларусь непасрэдна перад сустрэчай Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у Магілёве.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў