Вядомыя расейскія пранкеры Ваван і Лексус датэлефанаваліся да футбаліста Аляксандра Какорына і прэзідэнта «Зеніту» Сяргея Фурсенкі. Пранкеры прадстаўляліся як Віталь Мутко, які цяпер выконвае абавязкі намесніка старшыні ўрада РФ, а раней быў міністрам спорту Расеі.
Падчас абмеркавання з Сяргеем Фурсенка збіцця футбалістамі некалькіх чалавек у Маскве, пранкеры нарэзалі словы Віталя Мутко ў сказы.
– Столькі душы ў іх укладзена было, я маю на ўвазе Какорына. Ну, проста, Віталь Леанідавіч… Настолькі крыўдна… Проста ўроды! Уроды самыя сапраўдныя. Віталь Леанідавіч, колькі мы ўклалі ўсяго ў гэты футбол.
– Хіба гэта першы і апошні раз? Ну пра што ты кажаш?
– Віталь Леанідавіч, нас увесь час разводзяць і іншае… Чаго толькі не адбываецца, разумееце? Мне крыўдна проста да слёз, разумееце? Учора раніцай паведамілі, што наш клуб самы наведвальны, у свеце на 20-м месцы. Толькі ўзрадаваліся – і тут адно за адным як панеслася …
– Думалі, што некалькі дзён пройдзе, усё будзе нармальна. Цяпер будзем думаць, як гэта ўсё …
– Яны ж думалі, што мы іх адмажам. Але як можна адмазваць за такія рэчы? Віталь Леанідавіч, ну?..
– Кончаныя.
– Проста ўроды! Проста вырадкі! Мне калі Калабкоў патэлефанаваў, я не паверыў, што адбылося.
– Вы галоўнае, не развальвайцеся, ня рассыпцеся. Так што не хвалюйцеся моцна. Вядома, кепска, вельмі кепска… Але што зробіш?
-Вы зразумейце, што мы падрыхтавалі яго, паўгода не гуляў, дзве гульні бліскуча згуляў. Выцягнуў гульню з «Краснадарам» …
А вы калі будзеце, Віталь Леанідавіч? Я б пад’ехаў, таму што столькі ўсяго трэба абмеркаваць… Вы мне скажыце, калі можна, там параіцца трэба па розных пытаннях, таму што… Я разумею, што вы не ў той меры зараз займаецеся гэтымі пытаннямі, але ўсё роўна, па старой памяці, я думаю, вы дасце добрую параду.
Акрамя таго, пранкер Ваван таксама датэлефанаваўся і да Аляксандра Какорына і апублікаваў кароткі аўдыязапіс гутаркі з ім.
– Прывітанне.
– Так.
– Ну што?
– Ды нічога, сяджу роўна, – адказаў Какорын.
Аляксандр Какорын Павел Мамаеў з’яўляюцца фігурантамі двух крымінальных спраў аб нанясенні цялесных пашкоджанняў. Футбалісты мусілі 10 кастрычніка зʼявіцца на допыт у паліцыю. Аднак да следчых замест іх прыбыў адвакат Аляксандр Дабровінскі. На думку праваахоўнікаў, незʼяўленне спартоўцаў сведчыць пра тое, што яны імкнуцца схаваць наяўнасць алкаголю і іншых рэчываў у крыві.
Чакаецца, што футбалісты выступяць з афіцыйнай заявай, паведамляе newsru.com
СК, belsat.eu