У Берасці АМАП «скруціў» пяць праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу


Другі тыдзень запар у Берасці затрымліваюць праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Мінулым разам за ўдзел у акцыі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука. Пасля чаго мужчыны атрымалі штрафы, а ў пятніцу Астапук быў затрыманы зноў і цяпер знаходзіцца ў ІЧУ Берасця.

Гэтым разам перад пачаткам акцыі на цэнтральнай плошчы Берасця міліцыя затрымала Дзмітрыя Андрасюка і яшчэ аднаго актывіста, пакуль вядома, што яго завуць Андрэй. А пасля сканчэння «кармлення галубоў» у пастарунку апынуліся Юлія Зубік, Таццяна Фесікава і Уладзімір Мароз. У акцыі ўзялі ўдзел 45 чалавек.

«Зараз усе затрымання знаходзяцца ў Ленінскім РАУСе. Уладам трэба зрабіць усе, каб людзі не выходзілі на плошчу Леніна, таму пачаліся рэпрэсіі ў выглядзе затрымання самых актыўных праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу», – распавёў «Белсату» мясцовы праваабаронца Раман Кісляк.

З 25 лютага берасцейцы выходзяць на цэнтральную плошчу гораду і пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу, які будуецца недалёка ад Берасця. Але нічога не змяняецца. Старт вытворчасці плануецца пад канец года. Там наладзяць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў