У Bellingcat заявілі, што ўсталявалі сапраўдную асобу «Пятрова»


Сайт журналісцкіх расследаванняў Bellingcat ведае сапраўдную асобу аднаго з падазраваных у нападзе на былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля.

Пра гэта ў «Тўітары» паведаміў даследчык Bellingсat па пытаннях Усходняй Еўропы і Еўразіі Арык Толер. Журналіст дадаў, што гэтую інфармацыю яны апублікуюць у наступны аўторак, 9 кастрычніка.

Улады Вялікай Брытаніі заяўляюць, што за атручваннем былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» увесну стаяць расейскія спецслужбы.

У нападзе брытанская паліцыя падазрае двух расейцаў з імёнамі «Руслан Башыраў» і «Аляксандр Пятроў». Брытанцы лічаць іх расейскімі выведнікамі.

Кадр з інтэрв’ю «Руслана Башырава» і «Аляксандра Пятрова» (з правага боку) тэлеканалу RT 13 верасня 2018 года

Даследчая група Bellingcat і расейскае выданне The Insider падчас супольнага расследавання выявілі, што «Руслан Башыраў» – псеўданім палкоўніка ГРУ Расеі Анатоля Чапігі. Ягоную асобу пацвердзілі таксама крыніцы BBC.

Расея зняпраўджвае гэтую інфармацыю.

  • Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, грамадзянін Расеі і падданы Аб’яднанага Каралеўства, а таксама ягоная дачка Юлія Скрыпаль, былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам 4 сакавіка 2018 года ў брытанскім горадзе Солсбэры.

ДД

Стужка навінаў