Варшаўскі мітрапаліт заклікае цвяроза ставіцца да пытання аб прызнанні аўтакефаліі Украінскай царкве


Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава звярнуўся да Канстантынопальскага патрыярха Варфаламея з просьбай склікаць прадстаўнікоў усіх праваслаўных цэркваў для абмеркавання пытання аб прадстаўленні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве.

На думку польскага мітрапаліта, сітуацыя з абмеркаваннем аўтакефаліі ўкраінскай царквы пагаршаецца. Пры гэтым ён сам падкрэсліў неабходнасць цвярозага падыходу да гэтага пытання.

Раней з такім заклікам да патрыярха звярталася кіраўніцтва і Маскоўскага Патрыярхату.

Але пакуль адзінства ў гэтай справе сярод праваслаўных цэркваў няма. Гэтак Балгарскі сінод не падтрымаў ідэю аб правядзенні усеправаслаўнага сабору.

Але, згодна з пазіцыяй Канстантынопальскага патрыярха Варфаламея, Украінская праваслаўная царква мае права на аўтакефалію. Цалкам верагодна, што гэта адбудзецца з дазволу Сусветнага патрыярхату ўжо 9-11 кастрычніка сёлета.

Hавiны
Аўтакефалія царквы. Беларусь у чарзе за Украінай
2018.09.15 11:00

СК, belsat.eu

Стужка навінаў