Расейскі амбасадар Міхаіл Бабіч праінспектаваў хаду будаўніцтва Беларускай АЭС


Міхаіл Бабіч, надзвычайны і паўнамоцны пасол Расеі ў Беларусі, спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ па развіццю гандлёва-эканамічнай супрацоўніцы з РБ наведаў Астравец, дзе абмеркаваў тэрміны завяршэння будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Цікавасць амбасадара выклікана і тым, што пытанне аб тэрмінах завяршэння ўзвядзення АЭС на Гарадзеншчыне абмяркоўвалася і падчас сустрэчы кіраўнікоў Расеі і Беларусі ў Сочы 21 верасня, паведамляе сайт пасольства РФ у Беларусі.

Апрача атамнай энергетыкі Бабіча зацікавілі і іншыя аб’екты гаспадаркі рэгіёна. Паводле сайту пасольства, амбасадар з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым наведалі Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «АгроСолы», а таксама шэраг іншых прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гарадзеншчыны, сярод якіх «Смаргонская птушкафабрыка», «Смаргонскія малочныя прадукты» і «Ашмянскі сыраробны завод».

Hавiны
На мянушку БМВ. Пяць малавядомых фактаў пра Міхаіла Бабіча
2018.08.24 11:50

СК, belsat.eu

Стужка навінаў