На Еўрапейскіх гульнях у Менску будуць працаваць расейскія паліцыянты


Паліцыянты з Расеі будуць працаваць падчас спартовай падзеі ў Менску наступным летам.

«Расейскія калегі з Міністэрства ўнутраных спраў дэлегуюць нам сваіх супрацоўнікаў на час правядзення II Еўрапейскіх гульняў і чэмпіянату свету па хакеі. Гэта, безумоўна, павысіць эфектыўнасць мер па забеспячэнні грамадскага парадку», – заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч на прэс-канферэнцыі ў Наваполацку пасля сустрэчы з расейскім міністрам Уладзімірам Калакольцавым, перадае БелТА.

Акрамя таго, паводле словаў Шуневіча, будуць прыцягнутыя праваахоўнікі з некаторых іншых краінаў. Адкуль канкрэтна – пакуль невядома.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў