У журналісткі Волі Чайчыц ніводнага месяцу без штрафу


Сёння нашая калега даведалася аб чарговым штрафы за сваю прафесійную дзейнасць. І аб новым пратаколе.

10 верасня суддзя Дзяржынскага раённага суду пастанавіла спагнаць з нашай калегі Br 980 за фотарэпартаж з пікету абаронцаў Курапатаў каля рэстарацыі «Поедем поедим».

Гэты штраф стаў для Вольгі Чайчыц дзясятым за сёлета, а іх агульная сума дасягнула ўжо Br 8330 – і працягвае расці. Адразу пасля інфармацыі пра штраф Чайчыц даведалася, што слонімская міліцыя склала на яе пратакол паводле артыкулу 22.9 КоАП.

Напрыканцы жніўня міліцыянты патрабавалі ад нашай здымачнай групы пакінуць сустрэчу адміністрацыі інтэрнату з жыхарамі ў Слоніме. Вольга Чайчыц адмовілася выконваць незаконнае патрабаванне, і цяпер міліцыянты ёй гэткім чынам адпомсцілі.

Агулам сёлета журналістаў «Белсату» за працу аштрафавалі на Br 60 662.

ДД

Стужка навінаў