Блогер NEXTA з новай праграмай на «Белсаце»


Цяпер кожную пятніцу перад «Аб’ектывам» глядзіце «Суб’ектыў» – іранічныя заўвагі, дыскусіі і апытанні вакол падзеяў, якія абмінаюць асноўнае выданне навінаў.

NEXTA – заснавальнік і аўтар папулярнага відэаканалу на Youtube, дзе ў пятніцы публікуюцца забаўляльныя, інфармацыйныя або музычныя відэа пра Беларусь.

Сапраўднае імя блогера – Сцяпан Святлоў – стала шырока вядома ў лютым, калі да ягонай маці прыйшлі з вобшукам следчыя па справе абразы кіраўніка краіны. Лукашэнка – сталы герой рубрык Святлова.

Сцяпан – нарадзінец Менску, але жыве ў Польшчы, дзе вывучае тэлевізійную справу і працуе ў варшаўскім бюро «Белсату». Пасля распачатай супраць яго крымінальнай справы наш калега не збіраецца ехаць у Беларусь і абяцае абіраць для сваіх выданняў больш вострыя тэмы. Цяпер таксама і ў эфіры «Белсату».

«Суб’ектыў» – гэта іранічныя заўвагі наконт галоўных падзеяў тыдня, агляд сацыяльных сетак і форумаў, а таксама навіны тэхналогіяў.

Глядзіце ў пятніцы а 20:45.

ДД

Стужка навінаў