Міліцыянты збілі чалавека, а пракуратура кажа, што ўсё па закону


Жыхар Смаргоні Барыс Змітровіч 14 студзеня 2018 года вяртаўся з юбілею бацькі. Раптоўна ў парку да яго падышлі міліцыянты і настойліва прапанавалі яму прайсці ў аддзяленне міліцыі. Нібы, на Змітра паступіла заява ад нейкай жанчыны пра збіццё.

Пазней выявілася, што праваахоўнікаў выклікала жонка Барыса Іна. Сужэнцы пасварыліся на імпрэзе, і муж сышоў дахаты. Вось толькі заявы пра збіццё, на якую спасылаліся міліцыянты, жонка не пісала. Спадар Змітровіч адмовіўся сядаць з міліцыянтамі ў аўта, і тыя папярэдзілі яго, што ў такім выпадку могуць ужыць фізічную сілу і спецсродкі. І тут распачаўся сапраўдны дэтэктыў.

Відэарэгістратар у міліцэйскім аўце, са словаў праваахоўнікаў, у той дзень зламаўся, а з відэа ў пастарунку дзіўным чынам зніклі некалькі хвілінаў. Барыс кажа, што гэта якраз момант ягонага збіцця.

Паводле судмедэкспертызы, спадар Змітровіч атрымаў хімічныя апёкі твару і вачэй, якія маглі спрычыніцца да страты зроку. А яшчэ – шматлікія цялесныя пашкоджанні. Сям’я Барыса звярталася са скаргамі на дзеянні міліцыянтаў і да іхнага кіраўніцтва, і ў пракуратуру, і ў Следчы камітэт, але ўсе інстанцыі адказваюць, што праваахоўнікі дзейнічалі паводле закону.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Стужка навінаў