Дзяржава знішчае бухгалтараў-іпэшнікаў


Указ прэзідэнта №338, прыняты год таму, уводзіць новую прафесію – падатковага кансультанта. З тлумачэнняў Міністэрства па падатках выцякае, што з наступнага году толькі ён зможа займацца падатковай дэкларацыяй для кампаніяў і прадпрымальнікаў.

Маючы 20 гадоў досведу працы Ірына Шаблінская сваім кліентам ужо не зможа аказваць старыя паслугі, бо не мае статусу падатковага кансультанта. Яны пачнуць шукаць іншыя шляхі вырашэння праблемы і з вялікай верагоднасцю бухгалтарская дзейнасць проста сыдзе ў цень.

Змены не тычацца толькі бухгалтараў, якія працуюць у штаце кампаніяў. Таму, каб працаваць надалей, Ірына думае ўладкавацца на меншыя грошы ў штат. Можна стаць падатковым кансультантам, але на гэта патрэбныя дадатковыя выдаткі – на падрыхтоўчыя курсы і іспыт, які каштуе 7 базавых велічыняў.

У такой жа сітуацый апынуліся 5000 бухгалтараў-іпэшнікаў і спецыялісты з 900 бухгалтарскіх кампаніяў, якія зараз працуюць у Беларусі. Пакуль іспыт здалі каля сотні чалавек. І відавочна, што да канца году ўсе не паспеюць.

Алена Мадзялеўская, дырэктарка кампаніі «ГарантПрафУлік», прызнаецца, што дакумент і ягонае тлумачэнне міністэрствам сталі поўнай нечаканасцю для спецыялістаў. Сама ідэя з’яўлення адмыслоўца, які б кансультаваў па цяжкіх выпадках падатковага заканадаўства, усе падтрымлівалі, аднак у выніку ягоная дзейнасць дублюе дзейнасць бухгалтараў і знішчае іх на рынку.

У малых прадпрымальнікаў працы для бухгалтараў ня шмат. Спецыяліст на аўтсорсынгу для іх зручны: нехта за такія паслугі плоціць якіх сто долараў на квартал, а хто сто на месяц. І ўсе задаволеныя.

Са студзеня, каб разабрацца з падатковай дэкларацыяй, прадпрымальнікі мусяць або шукаць падатковага кансультанта, а іх адзінкі ў краіне, або браць чалавека ў штат, што падвышае выдаткі, ці рабіць гэтую працу самастойна пад неафіцыйным наглядам бухгалтара.

Вадзім Макей, гаспадар крамы «Дарэчы», лічыць, што гэтыя змены зусім недарэчы. Грошы лічаць зараз і пакупнікі, і прадпрымальнікі, таму дадатковыя выдаткі ў такіх абставінах для іх не самая спрыяльная рэч для развіцця бізнесу.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Стужка навінаў