Дажартаваліся: за непрыбраны снег каля асабістых аўтамабіляў будуць штрафаваць


Пра гэта 15 студзеня паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў.

«Распрацаваны праект нарматыўна-прававога акту, які прадугледжвае кампетэнцыю мясцовых органаў улады зацвярджаць правілы добраўпарадкавання. Мы кажам: тое, што сёння людзі выйшлі і зрабілі добраахвотна, будзе абавязкам», – адзначыў Церахаў.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=bGK9Fi4Wu7I”][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле яго, праблема ўборкі двароў ад снегу застаецца актуальнай. «Магістральныя вуліцы ўжо ў прынцыпе ачышчаныя, не было сурʼёзных збояў у руху грамадскага транспарту. А дваровыя тэрыторыі, стаянкі аўтатранспарту ўяўляюць для нас пэўную праблему», – канстатаваў міністр.

Аляксандр Церахаў падзякаваў тым, хто дапамог камунальным службам з расчысткай двароў.

«Людзі пачулі заклік і выйшлі на расчыстку. Але, на жаль, засталіся і нядбайныя гараджане, да якіх неабходна ўжываць меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Ёсць аўтамабілі, якія не проста пакідаюць на ноч пастаяць у дварах, але кідаюць на тры, пяць, сем дзён, некаторыя не выязджалі з пачатку зімовага перыяду», – растлумачыў міністр.

Новаўвядзенне будзе накіравана на тое, каб грамадзяне ў абавязковым парадку прыбіралі тэрыторыю. «Задача – не аштрафаваць, не прыцягнуць да адказнасці. Мы хочам, каб грамадзяне выходзілі і прыбіралі тэрыторыю вакол сваіх аўтамабіляў. І тым самым зрабілі жыццё прасцейшым і сабе, і для ўсіх навокал», – сказаў Церахаў.

Нагадаем, што 14 студзеня Менгарвыканкам даслаў смс з просьбай прыбраць снег вакол аўтамабіляў. Прапанова мясцовых уладаў выклікала хвалю абурэння і жартаў у інтэрнэце.

Чытайце таксама  >>> «Гарвыканкам, ты афігеў»: менчукі адказалі на смс ад мясцовых уладаў

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў