Лукашэнка – Жарко: У вас карупцыянер на карупцыянеры сядзіць і карупцыянерам паганяе


На нарадзе ў Воршы Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў віцэ-прэм’ера Васіля Жарко за недапрацоўкі ў развіцці сферы аховы здароўя і папракнуў чыноўніка за карупцыю.

У першую чаргу гэта тычылася мясцовага шпіталя і закупах для яго абсталявання.

«Чаму не прыйшлі да мяне, не сказалі. Чаму ў вас карупцыянер на карупцыянераў сядзіць і карупцыянерам паганяе, а тут вы не паспелі. У Гомлі вы не паспелі, тут вы не паспелі», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Вы мне будзеце распавядаць пра гераізм?! Прэзідэнт паставіў публічна перад народам жалезабетонна задачу. Вырашыць і кропка. А вы заняліся сабатажам, – заявіў Лукашэнка. – Мала таго, што ўсе на прэзідэнце тут трымаецца, на яго аўтарытэце, вы пачалі подмачивать аўтарытэт прэзідэнта».

Дасталося і кіраўніку справамі прэзідэнта Віктару Шэйману.

«Я вас папярэджваў: працаваць там трэба, як у ваенны час. І Шэймана туды паслаў, які ні чорта не зрабіў у плане кантролю. Ні чорта – генерал! Таму вы мне не распавядайце».

Нагадаем, 14 жніўня на аршанскай нарадзе:

  • абвінаваціў урад у пафігічным стаўленні да ягоных загадаў;
  • адправіў у адстаўку кіраўніка Аршанскага райвыканкама Аляксандра Пазняка;
  • паабяцаў адправіць у адстаўку міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага і міністра прамысловасці Аляксандра Воўка;
  • абвясціў поўную службовую неадпаведнасць старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алегу Двігалёву і сакратару Савета бяспекі Станіславу Засю;
  • запатрабаваў ўнесці прадстаўленне аб замене кіраўніцтва савета міністраў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў