Кіраўнік краіны загадаў сваім падначаленым унесці прапановы па зменах ва ўрадзе, у прыватнсці «па міністрах прамысловасці і будаўніцтва».
«На гэтым тыдні ўнесці прапановы аб замене ўсяго кіраўніцтва ўраду, усёй верхавіны з рэзерву кадраў, які мною сфармаваны. Хопіць глядзець ім у рот, і яны будуць нам расказваць, як ім складана, як ім цяжка!» – заявіў Лукашэнка 14 жніўня на нарадзе аб выкананні даручэнняў, датычных комплекснага развіцця Аршанскага раёну.
Ён мяркуе, што адзіная прычына невыканання ягоных даручэнняў у «пафігістычным стаўленні ўрада да даручэнняў прэзідэнта».
«Ён сядзеў, не мог адрамантаваць дах – выканаць даручэнне Прэзідэнта. Хто меў права адмяняць мае рашэнні? А чаму не выканалі, чаму не зрабілі, як я сказаў? Чаму будтрэст куляецца?» – запытаў кіраўнік дзяржавы і загадаў адправіць у адстаўку старшыню Аршанскага райвыканкаму Аляксандра Пазняка, але ўзамен знайсці яму іншую працу.
«І не дай бог, тут не будзе зроблена тое, што вы намецілі (учора вы нам гэтую праграму разгарнулі), і тое, што я вам даручыў. Як варыянт, накіруйце Воўка (міністр прамысловасці) сюды – будзе выцягваць усю гэтую прамысловасць. На якой пасадзе, я ўчора Шарстнёву сказаў: хай вызначаюцца. Не зробіць – пойдзе туды, куды я ўчора сказаў (у турму – заўв. belsat.eu)», – папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Аляксандр Воўк кіраваў ведамствам з канца снежня 2014 года. Раней ён працаваў на Менскім заводзе колавых цягачоў, Менскім аўтамабільным заводзе і іншых прадпрыемствах.
Анатоль Чорны займаў пасаду міністра архітэктуры з кастрычніка 2013 года. Лукашэка паставіў перад ім задачу «прыбраць з галіны ўсё непразрыстыя схемы».
Александр Пазняк стаў старшынём Аршанскага райвыканкаму ў жніўні 2017 года. Да гэтага ён займаў пасаду памочніка Прэзідэнта – інспектара па Віцебскай вобласці.
13 жніўня кіраўнік Беларусі жорстка раскрытыкаваў якасць працы мясцовых органаў улады і кіраўніцтва прамысловай галіны па развіцці Аршанскага інструментальнага заводу. Ён абвінаваціў сваіх падначаленых у паказусе.
/Будзе дапоўнена
ДР belsat.eu