«Яны з распальцоўкай прыехалі». Лукашэнка пракаментаваў перамогу над «Зенітам»


Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з працаўнікамі «Гомсельмаша», пракаментаваў перамогу менскага «Дынама» ў футбольным матчы супраць «Зеніта».

«Што стварылі ўчора менчукі! Яны проста малайцы! Тут шапказакідальніцтвам не трэба займацца. Гэта яны гулялі не з мільянерамі, а з мільярдэрамі. Гэта – галоўны клуб «Газпрама», галоўнае дзецішча іх. Гэта па-першае. Па-другое, у іх сезон толькі пачаўся. Па-трэцяе, яны з распальцоўкай прыехалі і, так адчуваю, недаацанілі менчукоў. Ну і, па-чацвёртае, Бог быў на нашым баку, таму што мячы такія забівалі, што часам проста шанцавала. А шанцуе наймацнейшым», – сказаў ён.

Таксама Лукашэнка парадаваўся, што дынамаўцы «не апаганілі» стадыён «Дынама».

Нагадаем, 9 жніўня »Дынама» разграміла «Зеніт» у першым матчы трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы з лікам 4:0. «Дынама» стала першым беларускім клубам, які перагуляў расейскую каманду ў еўракубках. У сваю чаргу «Зеніт» пацярпеў найбуйнейшую паразу з 1989 года.

«Зеніт» – самы багаты клуб Расеі. Ягоны спонсар – «Газпрам».

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў