Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на «Новы час» і Дзяніса Івашына


Бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч падаў іск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць «Новага часу» і журналіста Дзяніса Івашына. Верагодна, іск звязаны з расследаваннем Івашына, якое прысвечана забудове ў Курапатах.

Як распавяла belsat.eu галоўная рэдактарка газеты «Новы час» Аксана Колб, сам іск у рэдакцыі яшчэ не бачылі і таму пакуль не ведаюць, якую кампенсацыю патрабуе Ізраілевіч і што канкрэтна ў яго абразіла. Копію іска «Новы час» атрымае, верагодна, у панядзелак.

«Калі б бізнесоўца Аркадзя было ўсё тое, што ён хоча абараніць, мы б ставіліся да гэтага іску інакш. А так я гляджу на гэтую справу вельмі скептычна», – адзначыла яна.

Аксана Колб дадала, што газета, магчыма, будзе падаваць сустрэчны іск аб абароне гонару і годнасці, бо раней Ізраілевіч раней беспадстаўна абвінаваціў «Новы час» у антысемітызме.

У чэрвені «Новы Час» апублікаваў расследаванне, з якога вынікае, што «Групы кампаній ІВ», якая належыць Ізраілевічу, з’яўляецца бенефіцыярам будоўлі ў Курапатах. Ізраілевіч у сваю чаргу заявіў, што не мае ніякага дачынення да рэстарацыі «Паедзем, паядзім», а таксама жорстка раскрытыкаваў абаронцаў Курапатаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў