Ці беларусы падтрымаюць прадпрымальнікаў, якія выйдуць пратэставаць на вуліцу?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcmZ4VmJ1QXZoZjglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Калі індывідуальныя прадпрымальнікі зладзяць масавыя вулічныя пратэсты, ці далучацца да іх іншыя беларусы, запыталіся карэспандэнты «Белсату» на вуліцах Берасця.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў 14-га студзеня сітуацыю вакол індывідуальных прадпрымальнікаў ды падкрэсліў, што «з 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады і трэба працаваць у розных умовах, па адпаведных дакументах».

«Ім трэба разумець, што сертыфікацыя прадукцыі, на якую мы пайшлі, – гэта першы крок. Ёсць тавар – усе суправаджальныя дакументы павінны быць. Мы павінны празрыста гандляваць, і хопіць вакол гэтага нейкія хітрыкі ладзіць», – цытуе лідара Беларусі дзяржаўнае агенцтва БелТА.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=NaAtLHr6OYo&feature=youtu.be”][vc_column_text]Ад 1-га студзеня беларускія прадпрымальнікі абавязаныя прадаваць тавары лёгкай прамысловасці краінаў Мытнага саюзу толькі з дакументамі, якія пацвярджалі б іх легальнае паходжанне і бяспеку для спажыўца. Праблема ў тым, што расейскія пастаўшчыкі, у якіх закупляе тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі або даюць фіктыўныя даведкі. У выніку прадпрымальнікаў караюць штрафамі ды канфіскоўваюць тавар. Гэтую сітуацыя абмяркоўвалі на антыкрызісным форуме прадпрымальнікаў, які прайшоў у Менску 11 студзеня.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў