Па справе БелТА затрыманыя 4 працаўнікі Realt.by і рэдактар «Беларусы і рынак»


Паводле svaboda.org, сёння раніцай былі затрыманыя тры журналісты і галоўны рэдактар парталу нерухомасці Realt.by, а таксама Аляксей Жукаў, рэдактар інтэрнэт-выдання «Беларусы і рынак» былі дастаўленыя ў Следчы камітэт.

Журналісты Ігар Хмара (затрыманы), Марыя Сарока, Алена Маслоўская і рэдактар Realt.by Уладзіслаў Кулецкі цяпер чакаюць допыту ў Следчым камітэце (СК).

Бараўляны. Затрыманне Аляксея Жукава (газета «Беларусы і рынак»). Фота – reform.by

Аляксей Жукава забралі ў Следчы камітэт разам з жонкай.

Раніцай 8 жніўня ў офісе Realt.by адбыўся ператрус. Працаўнікі Следчага камітэту забралі камп’ютарную тэхніку.

8 жніўня Следчы камітэт прыйшоў з ператрусам і да журналіста Паўлюка Быкоўскага. Па стане на 11:00 ён знаходзіцца ў СК.

Нагадаем, што 7 жніўня ў офісах tut.by, інфармагенцтва БелаПАН і газеты «Наука» адбыліся ператрусы (8 жніўня СК працягнуў ператрус у офісе tut.by). СК распачаў крымінальную справу паводле арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, дасканалы з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды). Маецца на ўвазе незаконны доступ да платнага кантэнту дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Ключавыя моманты «справы БелТА» па стане на 8 жніўня:

  • 7 жніўня былі затрыманыя 8 журналістаў і рэдактараў TUT.BY і БелаПАН: Тацяна Каравянкова (правяла ноч ў ізілятары на Акрэсціна, 8 жніўня ў ейным доме адбыўся ператрус), Андрэй Серада (адпусцілі з СК пад падпіску аб неразгалошванні), Ганна Калтыгіна, Ульяна Бабаед (адпусцілі), Марына Золатава (правяла ноч на 8 жніўня ў ізалятары на Акрэсціна), Галіна Уласік, Дзмітрый Бобрык (адпусцілі), Ганна Ермачонак;
  • СК распачаў крымінальную справу паводле арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, дасканалы з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды), журналістаў падазраюць у «незаконным доступе» да платнай падпіскі БелТА;
  • БАЖ і праваабаронцы асудзілі пераслед журналістаў і заклікалі неадкладна ўсіх вызваліць;
  • МЗС Беларусі не бачыць у гэтай справе палітычнага складніку;
  • Еўразвяз выказаў заклапочанасць з нагоды арыштаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў