МЗС: Сітуацыя з «БелаПАН» і TUT.BY не мае дачынення да пытанняў свабоды СМІ


Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце каментар з нагоды сітуацыі з затрыманнямі журналістаў TUT.BY і «БелаПАН». Паводле ведамства, гэтая справа «не ляжыць у палітычнай плоскасці».

Адказваючы на адпаведнае пытанне МІА «Россия сегодня», прэс-сакратар МЗС заявіў:

«Гэтая справа адносіцца да кампетэнцыі Следчага камітэта Беларусі, які размясціў адпаведныя падрабязныя каментары. Не варта шукаць нейкай іншай падаплёкі або «падводных камянёў» – сітуацыя ніякім чынам не ляжыць у палітычнай плоскасці і не мае ніякага дачынення да пытанняў свабоды СМІ альбо журналісцкай дзейнасці ў Беларусі.

Наколькі нам вядома, гаворка ідзе пра тое, што фігурантаў расследавання падазраюць у банальным неправамерным выкарыстанні доступу да платнай інфармацыі. Гэта выключна прававое пытанне і праз гэтую прызму яго трэба разглядаць».

Тым часам Беларуская асацыяцыя журналістаў і праваабронцы асуджаюць пераслед недзяржаўных медыяў і заклікаюць тэрмінова вызваліць затрыманых журналістаў.

Hавiны
БАЖ: «Гэта грубае парушэнне свабоды выказвання»
2018.08.07 16:14

КА, belsat.eu

Стужка навінаў