Францыя спыніла рэактары на трох АЭС


АЭС «Бюжэ». Энергаблокі № 4 і № 5 гэтай станцыі астуджваюць градзірні, блокі № 2 і № 3 – вада з ракі Роны. Фота – Wikipedia

Энергетыкі прынялі такое рашэнне па прычыне надзвычайнай спёкі, якая пануе ў Еўропе.

«Электрысітэ дэ Франсэ» (EDF), найбуйнейшая дзяржаўная энергетычная кампанія і найбуйнейшы ў свеце аператар ядравых электрастанцыяў, прыпыніла чатыры рэактары на трох французскіх станцыях.

Прадстаўнік кампаніі заявіў у суботу, што рэактары спынілі часова праз высокую тэмпературу вады ў Роне і Рэйне.

«Reuters» падае, што рэактары спыненыя на электрастанцыях «Бюжэ» (у 46 км на ўсход ад Ліёну), «Сэнт-Альбан» (паўночны ўсход краіны) і «Фэсэнэйм» (недалёка ад нямецкай мяжы).

У Францыі, як і ў большай частцы Еўропы, гэтымі днямі пануе спёка: на поўдні краіны тэмпература дасягае 37 °C.

Французскія АЭС пампуюць ваду з Роны і Рэйна, каб рэгуляваць тэмпературу рэактараў.

ДД

Стужка навінаў