Расейскае агенцтва ТАСС запусціла качку пра інсульт Лукашэнкі, пасля абвергла


Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант абвергла інфармацыю пра інсульт кіраўніка Беларусі.

«Магу адказаць на гэта толькі словам трызненне», – заявіла Эйсмант у каментары расейскаму агенцтву.

ТАСС сцвярджае, што першапачаткова навіну пра інсульт Лукашэнкі са спасылкай на крыніцы ў Менску апублікаваў малавядомы ўкраінскі сайт. На самой жа справе інфармацыя спачатку з’явілася ўначы на 30 ліпеня на тэлеграм-канале «Незыгарь», які належыць гендырэктару агенцтва ТАСС Сяргею Міхайлаву.

Украінскі рэсурс апублікаваў навіну за дзве гадзіны да таго, як інфармацыю абвергла расейскае агенцтва.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Прэс-служба Аляксандр Лукашэнкі

Стужка навінаў