У беларускага трэнера – адзін з самых высокіх заробкаў у футбольным чэмпіянаце Украіны


Стала вядома колькі зарабляе колішні галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч, які цяпер узначальвае кіеўскае «Дынама».

Сярод трэнераў украінскага першынства Хацкевіч мае адзін з самых высокіх заробкаў – $ 60 тыс. у месяц. Вышэй зарабляе толькі настаўнік прынцыповага суперніка кіеўлянаў – данецкага «Шахцёра». Галоўны трэнер гарнякоў Паўлу Фонсека ў месяц зарабляе $ 330 000. Гэта ў 110 разоў больш, чым найменшы заробак трэнера элітнага дывізіёна: балгарын Ангел Чэрвенкоў атрымлівае $ 3000 у месяц.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле sportarena.com

Стужка навінаў