Аляксандр Хацкевіч апрануў саколку з гербам Пагоня.
Адпаведны фотаздымак апублікаваў у «Facebook» беларускі футбольны агент Валер Ісаеў.
На дадзены момант Аляксандр Хацкевіч узначальвае кіеўскае «Дынама», раней ён быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі.
Цікава, што нядаўна ў кадр з Пагоняй трапіў старшыня праўлення берасцейскага «Дынама» Дыега Марадона – налепка з выявай герба аказалася на смартфоне хлопчыка, які зрабіў сэлфі са славутым футбалістам.
Пра візіт Марадоны ў Беларусь глядзіце ў нашым відэасюжэце:
НМ, belsat.eu