Жудасныя катаванні ў расейскай калоніі. ВІДЭА


Відэа катаванняў з’явілася сёння ў «Новай газеце». Паводле журналістаў, яго ім перадалі юрысты фонду «Грамадзянскі вердыкт».

УВАГА!

Відэа змяшчае сцэны гвалту!

Паводле звестак «Новай газеты» здарэнне адбылося 29 чэрвеня 2017 году ў папраўчай калоніі №1, што ў Яраслаўскай вобласці. Ахвяра гвалту – зняволены Яўген Макараў.

На відэа бачна, як супрацоўнікі ФСВП (Федэральная служба выканання пакаранняў) збіваюць зняволенага дубінкамі. Напрыканцы відэа зняволены ляжыць на стале напалову аголены. Відэа абрываецца на 10 хвіліне, але, відавочна, катаванні працягнуліся.

Калі юрыстам стала вядома пра катаванні ў калоніі, пачалася службовая праверка, якая не выявіла парушэнняў з боку супрацоўнікаў ФСВП. Следчы, які займаўся справай, пастанавіў, што Макараў сам сабе нанёс траўмы. Быццам бы ён тыкаў у сябе цвіком і біўся галавой аб сцяну.

Пасля таго, як запіс катаванняў зʼявіўся ў сеціве, пракуратура была вымушаная ўзбудзіць крымінальную справу.

Паводле «Грамадзянскага вердыкту» Яўген Макараў знаходзіцца пад абаронай Еўрапейскага суду па правах чалавека

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў