Як зарабіць на фатаграфіі?


Зарабляем на фатаграфіі

Наталля і яе каманда робяць фотаздымкі немаўлятаў, якім не больш за чатырнаццаць дзён. Каб сфатаграфаваць адно дзіцятка, на пляцоўцы мусяць працаваць двое-трое дарослых: ствараць умовы, каб цягам усяго працэсу малое спала. У памяшканні падтрымліваюць тэмпературу каля +26°С, маці трымаюць на адлегласці, бо немаўля прачынаецца, адчуваючы пах малака. Дапамагае таксама аўдыё з гэтак званым «белым шумам», які ўплывае на малечу як соннае.Калі навокал – кожны сам сабе фатограф, а якасная камера больш не каштуе, як якасны аўтамабіль, – працаваць фатографам робіцца ўсё цяжэй. Таму і даводзіцца шукаць арыгінальныя нішы ды пашыраць спіс паслугаў.Як зарабіць, бадай, самаю папулярнаю прафесіяй ХХІ стагоддзя; дзе хутка і танна навучыцца на фатографа ды як знайсці сваю фота-нішу?

Як здаць кватэру і не «нарвацца» на штраф

Рынак арэнды апошнім часам сур’ёзна прасеў, але на кожную кватэру можна знайсці арандатара, калі выставіць адэкватны кошт. Пры гэтым дастаткова аднойчы ўдала здаць жытло, а потым проста штомесяц атрымліваць прыбытак. Ну і, вядома ж, плаціць падаткі, бо калі ў дзяржаўным скарбу няма грошай, то дзяржава ахвотна ўзгадвае, з каго і за што іх можна спагнаць.Калі вы здаяцё жытло нелегальна, то бок без заключэння адпаведнай дамовы, – вас могуць аштрафаваць. Памер штрафу ў 6 разоў вышэйшы за штомесячны падатак, а гэта не менш як мільён рублёў. А факт таго, што вы спрабавалі атрымаць прыбытак нелегальна, можа стаць падставаю для падатковае праверыць усе вашыя даходы ды выдаткі.Як хутка і проста падпісаць дамову з арандатарам і ад чаго такая дамова страхуе; колькі падатку давядзецца сплаціць дзяржаве ды хто ў нашай краіне ад арэндавага падатку вызвалены?

Студэнты ўзгадалі, што могуць «самакіравацца»

Адміністрацыя БДУ абавязала студэнтаў плаціць за пераздачу іспытаў, залікаў ды курсавых. У адказ на рашэнне адміністрацыі студэнты зладзілі пратэставую акцыю. А потым узгадалі, што і студэнцкае самакіраванне ў краіне пакуль не адмянілі.Навучэнцы перадалі кіраўніцтву БДУ каля 2,5 тыс. подпісаў супраць увядзення платных пераздачаў і плануюць ісці ў пракуратуру, калі іх не пачуюць. Паспяховыя прыклады барацьбы студэнтаў з адміністрацыямі ўніверсітэтаў ужо ёсць: у сталічных інтэрнатах, напрыклад, адмянілі каменданцкую гадзіну.Як студэнтам зарганізавацца і абараніць свае правы, якія органы самакіравання ёсць у ВНУ ды як эфектыўна весці перамовы з кіраўніцтвам навучальнай установы – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».