Міністр спорту паабяцаў сустрэцца з Марадонай, «калі будзе такая неабходнасць»


Сяргей Кавальчук пракаментаваў хуткі прыезд у Беларусь аргентынца Д’ега Марадоны. Новы дырэктар берасцейскага «Дынама» плануе прыехаць у Беларусь 16 ліпеня.

Кавальчук у інтэрв’ю АНТ сказаў, што Марадона пасадзейнічае папулярызацыі футбола ў нашай краіне, але пакуль сустракацца з ім не плануе.

«Калі будзе неабходнасць у такой сустрэчы, мы яе арганізуем на ўзроўні Міністэрства спорту. Я думаю, Марадона дапаможа ў папулярызацыі беларускага футбола, але і для самага «Дынама» гэта падзея. Для ўсяго Берасця, для Беларусі прыезд лепшага футбаліста ХХ стагоддзя ў рэспубліку і тое, што ён прыме нейкі ўдзел. Мы ж не ведаем, якія ў яго думкі, якія мэты, якія ў яго планы. Ён яшчэ праграму сваю не акрэсліў. Мы толькі ведаем пра тое, што ён мае дачыненне да берасцейскага «Дынама»».

Марадона падпісаў кантракт з берасцейскім клубам яшчэ ў траўні, аднак не прыязджаў у Беларусь, бо знаходзіцца ў Расеі на ЧС па футболе, які скончыцца 15 ліпеня. За наведванне кожнай гульні дзякуючы спецыяльнай праграме FIFA Марадона атрымлівае па € 11 000.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў