Па дарозе ў аэрапорт затрымалі Рыгора Кастусёва


Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі ў Менску па дарозе ў аэрапорт. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Менскага раёну.

Пра гэта распавёў у Фэйсбуку палітык Аляксей Янукевіч.

«Рыгор Кастусёў у ІЧУ Менскага раёну. Быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт, меўся ўдзельнічаць заўтра ў паседжанні міжнароднай камісіі Сейму ў Варшаве. Заўтра суд. Час пакуль невядомы. Відавочна, за Курапацкую варту», – распавёў ён.

Рыгор Кастусёў у ІЧУ Менскага раёну. Быў затрыманы па дарозе ў аэрапорт, меўся ўдзельнічаць заўтра ў паседжаньні…

Opublikowany przez Alakseja Janukevicha Wtorek, 3 lipca 2018

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў