Кітайскія вайскоўцы, якія возьмуць удзел у парадзе, ужо ў Беларусі


Ганаровая гвардыя Народна-вызваленчай арміі Кітаю падчас цырымоніі ўзняцця сцягу на пляцы Т’янь-Ань-Мэнь у Пекіне. Фота – Fan Jiashan/VCG

24-25 чэрвеня па запрашэнні беларускага боку ў краіну прыехалі вайскоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітаю.

Яны возьмуць удзел у вайсковым парадзе, прысвечаным святкаванню Дня Незалежнасці.

Міністэрства абароны падае, што кітайцы ўжо праводзяць супольнае трэнаванне з беларусамі ды расейцамі.

«Упершыню ў парадным страі ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі пройдуць вайскоўцы Народна-вызваленчай арміі Кітая», – заявіў у размове з БЕЛТА прэсавы сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

«Парадны разлік будзе прадстаўлены атрадам ганаровай варты. У яго складзе найлепшыя прадстаўнікі Узброеных сіл Кітая», – заявіў Макараў.

Разам з кітайскімі вайскоўцамі ўпершыню ўдзел у парадзе 3 ліпеня возьмуць жанчыны-вайскоўцы і кадэты.

ДД

Стужка навінаў