Фотафакт: раскопкі ў Вільні, дзе знайшлі меркаваныя парэшткі Каліноўскага


Беларуская нацыянальная памяць пракаментавала інфармацыю пра тое, што ў Вільні нібыта дакладна ідэнтыфікавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага.

Такія паведамленні распаўсюджваліся ў сацсетках.

Згодна з Беларускай нацыянальнай памяццю, на дадзены момант не было экспертызы ДНК, бо «няма з кім параўноўваць».

«Знойдзеныя парэшткі пакуль ідэнтыфікуюцца археолагамі, якія лічаць, што сярод знойдзеных парэшткаў ёсць Кастусь Каліноўскі. Раскопкі працягваюцца, доступ наведнікам на гару (Гедыміна) пакуль зачынены. Перазахаванне паўстанцаў плануецца ў 2019», – адзначаецца ў суполцы БНП у «Facebook».

Парэшткі, якія меркавана маглі належыць кіраўніку паўстання 1863 года на тэрыторыі Беларусі і Літвы Кастусю Каліноўскаму, былі знойдзеныя напрыканцы мінулага лета.

Гісторык пра асобу Кастуся Каліноўскага

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў