Кітайскія заўзятары пераблыталі Валгаград з Волагдай


Заўзятары з Кітаю заблукалі на вакзале ў Валгаградзе, яны шукалі цягнік.

«У Валгаградзе 19 чэрвеня заўзятар з Кітая не мог знайсці свой цягнік на табло раскладу. Прыйшлі яму на дапамогу, сталі разбірацца. Высветлілася, што ён павінен быў ехаць па квітку з Волагды, але знаходзіўся ў Валгаградзе», – распавёў міністр транспарту Расеі Яўген Дытрых.

Праблему вырашылі. Заўзятару знайшлі новы квіток і адправілі на патрэбны цягнік. З такой самай праблемай сутыкнуліся дзве дзве жанчыны з Кітаю.

Усё б нічога, але Валгаград і Волагда знаходзяцца на адлегласці амаль паўтары тысяча кіламетраў адзін ад аднаго.

Раней у падобную гісторыю трапілі заўзятары са Швейцарыі. Яны пераблыталі Растоў Вялікім і Растоў-на-Доне. Паміж гэтымі гарадамі адлегласць таксама амаль 1300 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Швейцарскія заўзятары выпадкова трапілі на Данбас замест ЧС-2018 па футболе

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў