Фільм «Хатнія гульні», зняты пры ўдзеле «Белсату», едзе на Адэскі міжнародны кінафестываль


Кінастужка «Хатнія гульні» трапіла ў конкурсную праграму еўрапейскіх дакументальных фільмаў у межах «Odesa International Film Festival».

У фільме распавядецца неверагодная гісторыя 20-гадовай футбалісткі Аліны, якая змагаючыся з жахлівымі жыццёвымі цяжкасцямі, трапляе ў маладзёвую зборную Украіны.

Маці Аліны, у якой былі праблемы з алкаголем, пасля выхаду з турмы нарадзіла дваіх дзяцей, лёс якіх яе мала цікавіў. Яна працягвала піць і памерла, калі ёй было 39. Аліна разумее, што апрача яе ніхто не зможа выгадаваць брата і сястру.

«Odesa International Film Festival» пройдзе з 13 па 21 ліпеня.

Фільм зняла ўкраінская рэжысёрка Аліса Каваленка, аўтарка дакументальнай стужкі «Аліса ў краіне вайны». 7 красавіка ў эфіры «Белсату» адбылася ТБ-прэм’ера кінастужкі.

Кінастужка паўсталя дзякуючы Дзяржаўнаму агенцтву Украіны ў пытаннях кіно, IDFA Bertha Found, Syndicado, Telewizja Polska SA, «Белсат ТБ» супольна з «The Guardian Documentary» і «Current Time TV».

belsat.eu

Стужка навінаў