Мексіканскія заўзятары выклікалі землятрус у Мехіка


Інстытут геалагічных і атмасферных даследаванняў Мексікі зафіксаваў штучны землятрус у сталіцы краіны падчас матчу нацыянальнай зборнай з камандай Нямеччыны на чэмпіянаце свету па футболе.

Працаўнікі інстытуту зарэгістравалі падземныя штуршкі прынамсі ў двух месцах Мехіка праз сем секунд пасля таго, як на 35-й хвіліне сустрэчы зборная Мексікі забіла гол немцам.

Арганізацыя падала ў афіцыйным «Тўітэры», што імавернай прычынай землятрусу сталі скачкі заўзятараў, якія святкавалі забіты мяч.

Увечары 17 чэрвеня зборная Мексікі перамагла каманду Германіі ў стартавым матчы групы F на ЧС-2018 з лікам 1: 0.

ДД

Стужка навінаў