Пратэст у Курапатах працягваецца, зноў былі пратаколы і затрыманне


У Курапатах міліцыянты затрымалі актывіста Дзяніса Урбановіча з «Народнай грамады» – за тое, што ён зрабіў надпіс “Кабак НКВД закрыт” на плоце рэстарацыі.

Міліцыянт і супрацоўнікі рэстарацыі. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Вольга Нікалайчык. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

У Курапатах працягваюцца пратэсты супраць адкрыцця рэстарацыі «Паедзем, паямо».

Вольга Нікалайчык. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

На месца пратэсту вярнуўся актывіст Дзяніс Урбановіч, якога раней затрымалі. Кажа, што ў міліцыі на яго склалі два пратаколу, пагражалі, што вывязуць за горад, калі вернецца ў Курапаты. Тут пахаваны ягоны дзед.

Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Каля 14-ай гадзіны прыехала актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык – са шпалерамі, на якіх будуць пісаць балончыкам надпісы і якія пасля плануюць вывесіць уздоўж дарогі.

Вольга Нікалайчык. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Актывісты не прапускаюць аўты, якія спрабуюць заехаць на тэрыторыю рэстарацыі. Супрацоўнік ДАІ склаў пратакол на пенсіянерку Ніну Багінскую, якая блакавала дарогу.

Ахоўнік рэстарацыі. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu
Ніна Багінская спыняе мікрааўтобус. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Павел Севярынец распавёў Belsat.eu, што сёння плануецца абмеркаванне ідэяў Змітра Дашкевіча па абароне Курапатаў. Зміцер Дашкевіч падчас учорашняга стрыму ў «Facebook» адзначыў, што трэба 28 асобаў, каб арганізаваць штодзённую варту побач з рэстарацыяй і заклікаў далучацца арганізацыі.

Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

У чацвер адбыліся сутычкі ўдзельнікаў пратэсту з ахоўнікамі ўстановы. Акцыя праходзіць пад лозунгам «Не кабак, а музей». Рэстарацыя месціцца ў комплексе будынкаў, які раней называўся «Бульбаш-хол». Улетку там збіраюцца адчыніць таксама лазню.

Паводле даследчыкаў, у сталінскія часы ў Курапатах ладзіліся масавыя расстрэлы, там загінула ад 30 да 250 тыс. асобаў.

Ніна Багінская і міліцыянт. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

Чытайце таксама:

ДК, belsat.eu. Фота – Ірына Арахоўская

Стужка навінаў