Кацярыну Андрэеву затрымалі ў Курапатах падчас стрыму


Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву затрымалі ў Курапатах побач з так званым комплексам «Бульбаш-хол», дзе ўчора адкрыўся рэстаран «Паедзем, паядзім».

Opublikowany przez Белсат TV Środa, 6 czerwca 2018

Журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву затрымалі ў Курапатах побач з рэстаранам «Паедзем, паядзім», які адчыніўся ўчора.

Кацярыну Андрэеву затрымалі падчас стрыму. Супрацоўнік міліцыі ў цывільным заявіў карэспандэнтцы «Белсату», што ейная дзейнасць на тэрыторыі Беларусі нібыта незаконная, схапіў яе і пасадзіў у міліцэйскае аўта.

Міліцыянты заявілі Кацярыне, што затрымалі яе «да высвятлення абставінаў». Яе павезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Бараўлянскі аддзел міліцыі

18.00

У РУУС кажуць, што ідзе разбіральніцтва. Дзяжурны заявіў, што лейтэнант, які затрымліваў Андрэеву, пакуль не можа патлумачыць сваякам, на якой падставе ён гэта зрабіў.

18.10

Кацярыну Андрэеву адпусцілі. На журналістку склалі пратакол паводле артыкулу 22.9 КоАП «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў