Названы імёны некаторых патэнцыйных ахвяраў са «спісу Бабчанкі». Усяго іх 47


Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што імітацыя забойства Аркадзя Бабчанкі дапамагла следству атрымаць спіс з 47 патэнцыйных ахвяраў. Некаторыя імёны са спісу ўжо сталі вядомыя грамадскасці.

«У выніку гэтай аператыўнай камбінацыі следства атрымала спіс з 47 (!) чалавек, якія маглі быць наступнымі ахвярамі тэрарыстаў. Пераважна, гэта – вядомыя ўкраінскія і экс-расейскія журналісты. Сёння яны апавешчаныя пра пагрозу і цяпер арганізуецца іх абарона», – распавёў ён у Фэйсбуку.

Генпракурор сцвярджае, што праваахоўнікі атрымалі важныя доказы сувязяў падазраванага ў арганізацыі замаху на Бабчанка з расейскімі спецслужбамі, «пра што мы паведамім пазней».

Чому при розслідуванні замаху на життя Бабченка слідство вдалося до імітації вбивства? 1. Така імітація передбачена ст…

Opublikowany przez Юрій Луценко Piątek, 1 czerwca 2018

Сталі вядомыя некаторыя імёны з гэтага «спісу 47» – у прыватнасці, журналісты Мацвей Ганапольскі і Яўген Кісялёў. Ганапольскі паведаміў «Эху Москвы», што іх запрасілі сёння ў Кіеве ў Службу бяспекі Украіны і прапанавалі ахову.

«Давайце адразу скажам, што мы падпісалі адмысловую паперу аб невыдаванні, – заявіў Ганапольскі тэлеканалу «Прямой», – Таму скажам толькі тое, што можам сказаць. Зразумела, вядома, што гэта была сустрэча, звязаная, па-першае, са справаю Бабчанкі. Па-другое, з пытаннямі бяспекі журналістаў, якія працуюць ва Украіне цяпер. Калі гаварыць тое, што можна сказаць, то сэнс заключаецца ў тым, што нам трэба быць пільнымі. Таму што тыя, хто арганізоўваў замах на Бабчанку ці забойства Бабчанкі, – гэта людзі, якія, безумоўна, будуць спрабаваць зрабіць рэванш. Таму ўсім трэба быць пільнымі. Гэтая сустрэча насіла цалкам не піярны характар. Гэта не была спроба растлумачыць, чаму правільна рабілі тое, што рабілі. І менавіта таму мы падпісалі паперу аб невыдаванні».

Увесь спіс журналістам пры гэтым не паказалі.

«Гаворка ішла пра тое, што можна і трэба зрабіць для таго, каб мы спакойна спалі, спакойна хадзілі па вуліцах, спакойна працавалі і займаліся сваёй справаю», – дадаў Кісялёў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў