Макей не выключае размяшчэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей выказаўся наконт магчымага размяшчэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы.

У Бруселі міністр заявіў, што Менск хоча зменшыць напружанасць у рэгіёне і падтрымаць добрыя стасункі з Захадам і Масквой.

На ягоную думку, база ЗША ў Польшчы павялічыць рэгіянальны «недавер».

На пытанне, ці могуць польскія прапановы размясціць базу ЗША на фоне асцярогаў наконт расейскай агрэсіі заахвоціць Беларусь перагледзець адмову ад расейскай базы, Макей заявіў:

«Я думаю, што будзе нейкая рэакцыя на гэты намер размясціць новую вайсковую авіябазу. Няма нічога немагчымага. На сённяшні дзень мы не збіраемся размяшчаць новыя замежныя вайсковыя базы на тэрыторыі Беларусі, таму што мы хочам спрыяць бяспецы ў нашым рэгіёне, і мы не хочам быць парушальнікамі спакою».

Пры гэтым кіраўнік беларускага МЗС дадаў:

«Але гледзячы ў будучыню, мы мусім улічваць будучыя крокі, якія будуць зробленыя нашымі суседзямі».

НМ, belsat.eu, паводле Reuters

Фотаздымак Valery Sharifulin/ TASS/ Forum

Стужка навінаў