Рух «За Свабоду» збірае грошы на прэмію імя Васіля Быкава «За свабоду думкі»


Збор сродкаў адбываецца на краўдфандынгавай платформе talaka.org. Прэмія будзе ўручаная «выбітнаму беларусу».

Рух «За Свабоду» плануе сабраць Br 5000. Да канца кампаніі засталося 25 дзён.

На момант публікацыі навіны было сабрана Br 2849 (Br 2000 ахвяраваў уласнік парталу tut.by Юрый Зісер).

Летась лаўрэатам прэміі стаў лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Уручэнне штогадовай прэміі праходзіць на малой радзіме выбітнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, што ва Ушацкім раёне (Віцебшчына).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў