Паліцыя вылічыла тры асобы з тысячы падазраваных у нападах на жанчын у Кёльне


Нямецкая паліцыя высветліла асобы трох падазраваных па справе аб масавых нападах на жанчын у Кёльне, якія адбыліся ў Напярэдадні Новага года, паведаміў кіраўнік ураду зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія Ральф Егер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што, паводле ягоных дадзеных, падазраваных пакуль не затрымалі. Ніякіх падрабязнасцяў пра падазраваных ён не прывёў, патлумачыўшы, што гэта можа пашкодзіць расследаванню.

Усяго Кёльнская паліцыя атрымала 90 заяў ад жанчын, якія, па іх словах, зведалі гвалт у навагоднюю ноч. Большасці заяўніц ад 18 да 25 гадоў, у траціны выпадкаў гвалт меў сексуальны падтэкст.

Раней стала вядома, што напярэдадні Новага года ў Кёльне, у асноўным каля цэнтральнага вакзалу, было здзейснена амаль 100 нападаў на жанчын. Па папярэдніх дадзеных, у іх удзельнічалі каля тысячы агрэсіўна настроеных маладых мужчын.

Кіраўнік паліцыі Кёльна паведаміў, што большасць тых, хто нападаў, былі выхадцамі з арабскіх краін і з Паўночнай Афрыкі. Паліцыя спрабуе высветліць, ці не быў шэраг нападаў арганізаваным і загадзя спланаваным актам.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў