На Менскім дыялогу няма дыялогу


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей гаварыў пра зняцце санкцый і ўчора на сустрэчы з заходнімі амбасадарамі, і сёння ў часе «Менскага дыялогу». Напэўна, і Лукашэнка заўтра скажа, выступаючы тамсама. Вось толькі ад пытання, чаму ўлады не акрэдытоўваюць «Белсат» у Беларусі, Макей сёння літаральна ўцякаў. Вось такі вось «Менскі дыялог».

Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева распавядае, што адкрытага дыялогу паміж незалежнымі СМІ і прадстаўнікамі ўлады няма.

«Магчыма, дыялог ёсць паміж экспертамі Беларусі, Расеі і Захаду, але не пляцоўка для ўсебеларускага грамадскага дыялогу».

І дадае, што прамову Лукашэнкі да гасцей мерапрыемства тэлеканал не зможа асвятляць.

«Гэтае пытанне ўзгадняе служба бяспекі Лукашэнкі і з нейкіх прычынаў мы не праходзім кантроль гэтай службы. Самае галоўнае, што мы будзем тут і заўтра і паслязаўтра».

Аднак, паводля яе, прамову Лукашэнкі асабліва ніхто не чакае.

«Людзі больш сканцэнтраваныя, каб пачуць іншых спікераў».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»