Міністр Макей адрэагаваў на пытанне пра акрэдытацыю «Белсату»


Макей не стаў публічна тлумачыць прычыну, з якой тэлеканал «Белсат» атрымлівае сістэматычную адмову ў акрэдытацыі на тэрыторыі Беларусі.

Сёння падчас экспертнага форму «Менскі дыялог» у гатэлі «Mariott» у Менску міністр замежных спраў Уладзімір Макей выступіў з прамовай. Пасля афіцыйнага выступу журналісты мелі магчымасць задаць яму свае пытанне.

Сярод іншага, карэспандэнт тэлеканал «Белсат» запытала, чаму МЗС не акрэдытоўвае «Белсат» у Беларусі. Калі гэтае пытанне прагучала, прэсавы сакратар адвёў міністра ад журналістаў. Не пачуўшы адказу, мы задалі пытанне Уладзіміру Макею ў другі раз.

«Звяртайцеся ў прэс-службу», – заявіў міністр.

Тэлеканал «Белсат» працуе з 2007 года, МЗС не дае дазволу на акрэдытацыю карэспандэнцкага пункта каналу ў краіне, а таксама на акрэдытацыю асобных журналістаў. Прычыну адмовы ведамства ніколі афіцыйна не агучвала. Рэпарцёраў «Белсату», а таксама фрылансэраў, якія з намі супрацоўнічаюць, затрымліваюць, судзяць і штрафуюць за працу без акрэдытацыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў